Адбылося ўзнагароджанне пераможцаў ІІІ Рэспубліканскага конкурсу сачыненняў “За што я люблю сваю вёску?”

Адбылося ўзнагароджанне пераможцаў ІІІ Рэспубліканскага конкурсу сачыненняў “За што я люблю сваю вёску?”

Святочная цырымонія прайшла напярэдадні Дня маці ў офісе Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК

Падчас адкрыцця старшыня РК Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Лабушаў падкрэсліў, што сучасная вёска – аснова сельскагаспадарчай вытворчасці. Развіццю жывёлагадоўлі, агародніннай прадукцыі ў краiне надаецца асаблівая ўвага, і ствараюцца ўсе ўмовы для камфортнай працы на зямлі. Мікалай Аксёнавіч выказаў спадзяванні, што пасля атрымання адукацыі моладзь застанецца працаваць дома.

PRAS.by""

Варта адзначыць, што конкурс арганізаваны па ініцыятыве Беларускага саюза жанчын, аддзяленнем “Сяльчанка”. Старшыня гэтай установы, намеснік старшыні ГА “Беларускі саюз жанчын” Рэгіна Давідовіч адзначыла, што конкурс накiраваны на рэалізацыю творчага патэнцыялу і фарміраванне ў моладзі патрыятызму, любові да малой радзімы. Не выпадкова, што канкурсанты-пераможцы, вучні 8–11-х класаў сельскіх школ прыехалі ў сталіцу амаль з усіх рэгіёнаў разам з настаўніцамі і мамамі. Мерапрыемства, дарэчы, прымеркавана да Дня маці і Сусветнага дня сельскіх жанчын.

PRAS.by""

Намінанты зачыталі свае творчыя работы, у якіх адлюстравалі прыгажосць роднага краю, ўзгадалі значныя гістарычныя падзеі, звязаныя са сваёй радзiмай. Напрыклад, васьмікласнік з Пінкаўскай сярэдняй школы (Брэсцкая вобласць) Уладзіслаў Верыч нават напісаў паэтычнае сачыненне ёмкімі вершаванымі радкамi.

PRAS.by""

 Ганна Кучынская з Віцебскай вобласці таксама вершамі ўшанавала сваю малую радзіму. Выпускніца Яновічскай сярэдняй школы Наталля Бусько стварыла цікавую падрабязную энцыклапедыю (ад А да Я) прызнання ў любві да нашай краіны. Елізавета Пазняк (Гродзенская вобласць) пералічыла асноўныя прычыны, чаму яна любіць вёску, дзе жылі яе продкі. На жаль, Марыя Сочнева з Магілёўшчыны не змагла прыехаць, але яе твор зачытала маці.

Старшыня галіновага прафсаюза павіншаваў пераможцаў і ўручыў ім дыпломы і каштоўныя падарункі – мабільныя тэлефоны.

PRAS.by""

Таццяна СЦЕШЫЦА

Фото Валерий КАРТУЛЬ

поделиться в соцсетях