Дапамог прафсаюз: сем’і работнікаў адукацыі і навукі з Ельшчыны ў бядзе не пакiнулi

Дапамог прафсаюз: сем’і работнікаў адукацыі і навукі з Ельшчыны ў бядзе не пакiнулi

Выпрабаванне пажарам, які за лічаныя хвіліны знішчае дом і дзесяцігоддзямі нажытую маёмасць, немагчыма перажыць у адзіноце

Надзвычай важна, каб у такой сітуацыі чалавек не застаўся сам-насам з праблемай – гэта добра разумеюць у Гомельскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Нядаўна ў складаным становішчы апынуліся дзве сям’і членаў прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі з Ельшчыны. На дапамогу ім адразу прыйшлі не толькі сваякі, знаёмыя, сябры і калегі па працы, але і ўся прафсаюзная арганізацыя – ад пярвічак да Цэнтральнага камітэта галіновага прафсаюза.

– Са сваім болем нашы калегі звярнуліся ў прафкамы, прадставілі ўсе неабходныя дакументы і атрымалі матэрыяльную дапамогу, у тым ліку ад раённага і абласнога камітэтаў, – адзначыла намеснік старшыні абкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Наталля Дывыдзенка. – Напрыклад, сям’і, якая панесла найбольшыя страты, было выдзелена 3 тыс. рублёў ад ЦК галіновага прафсаюза.

Педагогі таксама адгукнуліся на просьбу Ельскай раённай прафарганізацыі аказаць матэрыяльную дапамогу пагарэльцам і, нягледзячы на невысокі ўзровень заробку, сабралі больш за 1,2 тыс. рублёў для кожнай з пацярпелых сем'яў.

Як адзначаюць у абкаме галіновага прафсаюза, падтрымка людзей у цяжкіх жыццёвых сітуацыях – важная частка дзейнасці грамадскай арганізацыі. У 2016 годзе толькі ў Ельскім раёне раённая, абласная прафарганізацыі і Цэнтральны камітэт галіновага прафсаюза накіравалі на гэтыя мэты па заявах людзей амаль 6 тыс. рублёў. Дарэчы, дапамога аказвалася і тым членам прафсаюза, якіх чакае працяглы рэабілітацыйны перыяд пасля складанай аперацыі, членам прафсаюза з ліку інвалідаў і тым, хто выхоўвае дзяцей-інвалідаў – для правядзення курсу лячэння і рэабілітацыі.

тест
От Антарктиды до драгоценностей: что вы знаете о белорусской науке?пройти тест
поделиться в соцсетях