Героі зоны загароды. Як савецкія пагранічнікі адстойвалі “старую” дзяржаўную мяжу

Героі зоны загароды. Як савецкія пагранічнікі адстойвалі “старую” дзяржаўную мяжу

У 1921 годзе Беларусь была падзелена паміж Польшчай і Савецкай Расіяй. Новая мяжа бязлітасна прайшлася па гарадах і вёсках, раздзяліла сем’і, скарэктавала лёсы. А на яе ахову прыйшлі вайскоўцы. 20 гадоў пагранічнікі неслі службу каля савецка-польскага кардона. Гэта быў трагічны і жорсткі час, у якім тым не менш было месца мужнасці, гонару і вайсковай доблесці.

Мы не будзем паглыбляцца ў тую неадназначную эпоху, а паспрабуем расказаць пра невялічкі адрэзак часу – перыяд існавання “рыжскай” мяжы.

Заслаўе

Наша вандроўка па “старой” мяжы пачынаецца з цэнтра мястэчка – ад чыгуначнай станцыі “Беларусь”. Экскурсавод – гісторык Ігар Мельнікаў сустракае нас у параднай форме савецкага пагранічніка ўзору 1935 года: афіцэрскія “вуглы” на рукавах, скураная планшэтка, арыгінальная партупея, гадзіннік, якому пад сотню гадоў, але ён усё гэтак жа гучна адлічвае час на...

поделиться в соцсетях