Як банкаўскія работнікі сталі артыстамі хора

Як банкаўскія работнікі сталі артыстамі хора*

Спеўна, з запалам і вельмі таленавіта ў розных стылях і жанрах выступілі на I Рэспубліканскім фестывалі “Спявае душа” харавыя калектывы ААТ “ААБ “Беларусбанк”. Ініцыятарам і арганізатарам мерапрыемства стала аб’яднаная прафсаюзная арганізацыя Беларусбанка

У творчым спаборніцтве прымалі ўдзел прадстаўнікі з усіх рэгіёнаў краіны. У сталіцу з’ехаліся 11 хораў: як ветэранскія калектывы, так і маладыя выканаўцы. У праграме фестывалю прагучалі патрыятычныя творы ваеннай тэматыкі, беларускія песні, замежныя хіты. Публіка (групы балельшчыкаў) з задавальненнем падтрымлівала сваіх калег, якія, шчыра кажучы, спявалі душой.

«Спатканне», «Прывiтанне», «Блiскавiца», «Надзея» – прыгажосць i гармонiя гучала ў самiх назвах харавых калектываў. А яшчэ звонкiя i па-сапраўднаму родныя песнi краналі сэрца неабыякавых гледачоў, якіх у зале сабралася каля 400 – банкiраў, гасцей, ветэранаў.

PRAS.by""

Унікальны мужчынскі хор «Гарадзенскія хлопцы» (філіял № 400) пакарыў гледачоў арыгінальным танцавальна-песенным выступленнем і заваяваў прыз глядацкіх сімпатый.

PRAS.by""

Харавы калектыў «Ясныя зоры»з Бабруйскага філіяла №703 – удзельнік і лаўрэат шматлікіх фестываляў. У мінулым годзе ён стаў лаўрэатам Беларусбанкаўскага фестывалю песні «Факел памяці». Тады на мерапрыемстве прысутнічаў прэзідэнт Прафсаюза банкаўскіх служачых Кіпра Лоізас Хаджыкосціс, які быў уражаны выступленнем таленавітых выканаўцаў і запрасіў хор у падарожжа на сонечны востраў.

PRAS.by""

Музычнае прывітанне ад «Сударушкі» прыемна ўсхвалявала слухачоў. Між іншым харавы калектыў фактычна ператварыўся ў клуб ветэранаў банкаўскіх работнікаў. «Збіраемся разам не толькі каб спяваць, але і пагутарыць, падтрымаць адзін аднаго, бо хор яднае», – падкрэсліла ўдзельніца калектыву Святлана Шклейнік, намеснік старшыні Беларусбанкаўскага прафсаюза па Віцебскай вобласці.

PRAS.by""

Аднак найвышэйшую адзнаку, спецыяльны прыз фестывалю – Гран-пры прадстаўнічае журы ўручыла хору філіялаў города Мінска «Каданс». Дзяўчаты прафесійна выканалі папулярную неапалітанскую песню «На арэлях». Дарэчы, дыпломы і прызы атрымалі ўсе калектывы.

PRAS.by""

Як адзначыла старшыня журы фестывалю, старшыня ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі і турызму Наталля Аўдзеева, сімвалічна, што фестываль праходзіць у гэтыя майскія дні, напярэдадні 75-годдзя пачатку Вялікай айчынная вайны. «Хор аб’ядноўвае, выхоўвае карпаратыўны дух, салідарнасць і ўменне быць разам. Дзякуй арганізатарам за песеннае свята, яскравыя эмоцыі і патрыятычны дух, які панаваў у зале!» – падкрэсліла Наталля Пятроўна.

Объединенная профсоюзная организация ОАО "АСБ Беларусбанк" УНП: 102300235

Фото:
поделиться в соцсетях