Мастак-манументаліст: “Мне не трэба прымушаць сябе ісці на працу”

Мастак-манументаліст: “Мне не трэба прымушаць сябе ісці на працу”

Выстаўка “Пейзажы малой радзімы” Сямёна Дамарада будзе працаваць у Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў да 27 красавіка. Яна ладзіцца ў рамках сумеснага праекта ФПБ і Беларускага саюза мастакоў.

Творы мастака-манументаліста Сямёна Дамарада захоўваюцца не толькі ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, але і ў прыватных калекцыях у Англіі, Аўстрыі, Германіі, ЗША, Італіі, Канадзе, Кітаі, Латвіі, Польшчы, Расіі. На яго палотнах па-майстэрску адлюстраваны беларускія маляўнічыя краявіды, прырода, што дыхае спакоем і жыве ў сваім запаволеным рытме. Выразнасць творам надае і рознакаляровая гама адценняў – ад яркіх і насычаных да бледна-блакітных, зеленавата-жоўтых. Работы Сямёна Уладзіміравіча адметныя мяккім...

поделиться в соцсетях