На буйнае жыта, на цёплае лета: 6 мая адзначаецца Юр’еў дзень

На буйнае жыта, на цёплае лета: 6 мая адзначаецца Юр’еў дзень

Некалі веснавы абрад “Карагод” ладзiлі на Юр’е па ўсёй краiне, але ў жывой традыцыi да нашых дзён ён захаваўся толькi ў прыпяцкай вёсцы Пагост. Навукоўцы далі яму назву “Тураўскi карагод”. Ён быў першым, узятым пад ахову дзяржавы як аб’ект нематэрыяльнай культурнай спадчыны

Сёння носьбітам абраду з’яўляецца толькі адзін фальклорна-этнаграфічны гурт вёскі Пагост. Ён створаны ў 1980 годзе, з 2006-га носіць найменне “народны”. Стварыла яго Кацярына Панчэня – захавальніца традыцыйнай культуры роднай вёскі, выдатная спявачка. У 1995 годзе калектыў узяў сабе назву “Міжрэчча” – ад геаграфічнага становішча вёскі, якая знаходзіцца ў месцы ўпадзення ракі Сцвігі ў Прыпяць.

PRAS.by""

– Пачынаецца падрыхтоўка да свята з папярэдняга дня: хаты i падворкі прыбiраюцца, людзi рыхтуюць святочнае адзенне, – распавядае Кацярына Аляксееўна. – Вельмі важна, как у “Карагодзе”, акрамя дарослых i жанчын, удзельнічалі дзяўчаткі-падлеткi.

PRAS.by""

Напярэдадні свята ў адной з хат выпякаем вялiкi каравай, як на вяселле. Называецца ён таксама “Карагод”. Робім для яго ўпрыгожання папяровыя кветкі, а дзяўчаты плятуць для сябе вяночкі з барвінку.

PRAS.by""

Раніцай 6 мая збіраемся ў той жа хаце і ўпрыгожваем хлеб-карагод – уторкваем у яго тры галінкі пладовага дрэва, якое ўжо расцвіло. На кожнай з іх павінны быць тры парасткі з кветкамі – усяго дзевяць, бо столькі месяцаў працягваецца цяжарнасць жанчыны. Гэтым абрадам, як вядома, ушаноўваецца ўрадлівасць зямлі.

PRAS.by""

 Увесь час спяваем адмысловую абрадавую песню. Потым перавязваем зялёным фартухом граблі: фартух сімвалізуе цнатлівасць дзяўчыны, граблі – працу.

PRAS.by""

 Перадаём абрадавы каравай Ваяводзе, ролю якога звычайна выконвае запрошаны з вечара самы паважаны ў вёсцы мужчына, запальваем уторкнутую ў карагод свечку і выходзім на вуліцу…

PRAS.by""

Аўтару гэтых радкоў некалькі разоў шчасціла бачыць на свае вочы ўнікальны абрад у Пагосце. Цікаўлюся: можа, цяпер будзе нешта новае?

ReeadMoreBlock

– Гэта немагчыма, – адказвае Кацярына Панчэня. – Вельмі важна ладзіць абрад гэтак жа, як рабілі нашы дзяды. І сёлета шэсце з абразом Прасвятой Багародзіцы, караваем і граблямі з фартухом выйдзе з хаты і пройдзе праз сімвалічныя «вароты», створаныя з рушнікоў, і з прытанцоўкамі і прыпеўкамі накіруецца ў поле, каб «праславіць Юр'е» і папрасіць у Бога благаслаўлення «на буйнае жыта, на цёплае лета».

Традыцыйна працэсію ўзначальвае мужчына, які нясе ікону, упрыгожаную ручнікамі. За ім ідуць жанчыны з ручніком у руках, хлопцы нясуць пяціканцовую зорку (родаплемянны знак), Ваявода – абрадавы хлеб, потым “крочыць” зялёны фартух на граблях; следам, узяўшыся пад рукi, – дзяўчаты, за iмi – хлопцы, далей – усе, хто хоча паглядзець, як будуць карагодзiць на полi.

PRAS.by""

Праз “браму” з ручнікоў абраднікі праходзяць у жытняе поле, і там ужо адбываецца самы ўрачысты момант карагода, калі кожная жанчына вядзе за руку дзяўчынку. Кацярына Панчэня альбо хто-небудзь з іншых сталых жыхарак вёскі праводзяць малітоўнае асвячэнне поля з азімінай, аддаюць яму “даніну”, закапваючы скарынку хлеба ў зямлю, а дзяўчаты разам з жанчынамi і бабулямi водзяць карагод, у сярэдзiне якога стаяць хлопцы і мужчыны з асноўнымi атрыбутамi абраду.

PRAS.by""

Гурт спявае некалькі старых абрадавых песень. У адной з іх такія радкі: “Ой, выйдзем на поле ды паклiчам Бога адмукнуць зямлiцу, выпусцiць расiцу”. Жанчыны голасна заклікаюць: “Ой, дай, Божа, на жыцечка i пшанiцу род, а на статачак плод! Дай людзям на здароўе! На полi – капамi, у гумне – стагамi, на таку – умалотам, у засеку – умольна, у дзяжы – падыходна, у печы – узросла, на стале – укройна!” Гучаць на полі і іншыя просьбы: “Юр’я, устань рано, паезжай у поле, адмукай зямлiцу, выпускай расiцу! Пусцi расу на ўсю вясну i густую, i частую, i цёплую, i мокрую, i на ўвесь свет, на кожны цвет!”

Тройчы прамаўляецца: “Хрыстос уваскрос!” Адказаўшы тройчы “Ваiсцiну ўваскрос!”, месцічы зноў пачынаюць вадзiць карагод. І ў гэты момант адна з жанчын замест зялёнага фартуха чапляе на граблі чырвоны. Гэта значыць, што дзеўка гатова нарадзіць дзіця, як і зямля – да будучага ўраджаю. Пасля карагоду з поля выходзяць у такiм жа парадку, як i заходзiлi, – праз “браму” з ручнiка.

PRAS.by""

Затым абраднікі вяртаюцца ў вёску. Па вуліцах iдуць з вясёлымi песнямi i музыкай, спыняюцца каля кожнай хаты i пытаюцца дазволу павадзiць карагод. Атрымаўшы яго, жадаюць: каб быў на жыта род, на статак плод – людзям на здароўе. Усё адбываецца вельмі весела. Гаспадары частуюць абраднікаў. Гэтая з’ява, па словах месцічаў, завецца Юр’еўскім валачобніцтвам.

ReeadMoreBlock

Дарэчы, у гэты дзень першы раз выганяюць кароў у поле (“на юр’еву расу”) з замовамi і магiчнымi ахоўнымi дзеямi. Карова – кармiлiца сям’i, яна забяспечвае ўрадлiвасць глебы. Раней на Палессі зямлю апрацоўвалi валамi – пра гэта сведчаць песні i… ярмо, якое дагэтуль захоўваецца не толькi ў музеi, але i ў некаторых хатах.

Гульнёвая частка, распавядае Кацярына Панчэня, працягваецца ў цэнтры вёскi – святочныя гульнi, танцы. Пачынаецца яна з традыцыйных карагодаў “Проса”, “Дрэма”, “Бабуся”, “Рэпка”. Цяпер у Пагосце нярэдка ладзяць і фальклорны фестываль, на які з’язджаюцца гурты з усяго Палесся. А яшчэ кожнае свята тут суправаджаецца арыгінальным меню.

PRAS.by""

Заўважу: не палюбіць галоўных гераінь унікальнага абраду – пагосцкіх жанчын проста немагчыма. Яны працягваюць традыцыі многіх мясцовых рамёстваў, маюць свае калекцыі тканых і вышываных вырабаў. Так тут жылі стагоддзямі: шануючы продкаў, трымаючыся звычаяў дзядоў.

Цікавасць да свята расце год ад году. Сёлета, як і ў мінулыя гады, дакрануцца да старажытных абрадаў прыедзе шмат гасцей, у тым ліку замежных.

Фота аўтара: На здымках: У час святкавання Юр’я ў Пагосце ў мінулыя гады.

тест
Вы Шнуров или Солодуха? Узнайте, ответив на несколько вопросов о «Евровидении»пройти тест
поделиться в соцсетях