Настаўніца фізікі падрыхтавала больш за 40 дыпламантаў абласных, рэспубліканскіх і нават міжнародных прадметных алімпіяд

Настаўніца фізікі падрыхтавала больш за 40 дыпламантаў абласных, рэспубліканскіх і нават міжнародных прадметных алімпіяд

Алена Знахаранка ужо больш за 17 гадоў працуе у гімназіі № 14 Гомеля

У свой час Алена Паўлаўна хацела стаць урачом, але, прыслухаўшыся да парад бацькоў, вырашыла ўсё ж такі пайсці вучыцца настаўніцкай прафесіі. І пераступіўшы парог школы, зразумела: не памылілася. Незаўважна прабеглі гады, і калегі, бацькі вучняў, выпускнікі пачалі гаварыць пра Знахаранка як пра цудоўнага чалавека і сапраўднага прафесіянала сваёй справы з вялікім творчым патэнцыялам. Ды і адміністрацыя ўстановы адзначае, што да выканання праграмна-метадычных патрабаванняў педагог падыходзіць творча, выкарыстоўвае таксама сучасныя камп’ютарныя тэхналогіі.

Ужо больш за 17 гадоў працуе педагог у гімназіі і пераканана, што поспех настаўніка будуецца на поўным даверы ў адносінах з вучнямі: толькі цеснае супрацоўніцтва дапаможа выхаванцам не проста засвойваць веды, але і рабіць новыя адкрыцці.

PRAS.by""

Мінулы навучальны год стаў для Алены Паўлаўны зорным. Вынікі яе працы агучваліся падчас жнівеньскіх педагагічных форумаў абласнога, гарадскога і раённага ўзроўняў. Педагога адзначылі прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, а таксама прэміяй старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта за падрыхтоўку пераможцаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па фізіцы. Вельмі парадаваў сваю настаўніцу вучань Антон Талкачоў, які стаў пераможцам міжнароднай алімпіяды і атрымаў 100 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні па фізіцы.

Алена Паўлаўна часта дзеліцца сваім вопытам на пасяджэннях метадычнага аб'яднання прыродазнаўчых навук, педсаветах, чытае лекцыі ў абласным інстытуце развіцця адукацыі, выступае на гарадскіх і абласных семінарах настаўнікаў фізікі.

PRAS.by""

Рэцэпт поспеху гэтай настаўніцы просты: “Верыць у сябе, сваю справу і выхаванцаў». Менавіта працавітасць, гатоўнасць вучыцца разам з дзецьмі, дабрыня і адказнасць – якасці, якія дапамагаюць педагогу дасягаць выдатных вынікаў у рабоце.

поделиться в соцсетях