Прафесіянальныя спецыялісты назвалі “Равеснік” “юнымі маісееўцамі з Беларусі”

Прафесіянальныя спецыялісты назвалі “Равеснік” “юнымі маісееўцамі з Беларусі”

Заслужаны аматарскі калектыў ансамбль танца Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў лічыцца візітнай карткай не толькі палаца, але і ўсёй нашай краіны

 Штогод ён дае больш за 100 канцэртаў і знаёміць публіку з багатым беларускім музычна-танцавальным фальклорам.

Нядаўна “Равеснік” вярнуўся з гастрольнага тура, які прайшоў па гарадах Цэнтральнай Італіі, здзіўляючы гледачоў самабытным харэаграфічным майстэрствам. Варта адзначыць, што ў гэтым годзе калектыў удастоены заахвочвальнай прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі.

ReeadMoreBlock

Дарэчы, на Х юбілейным міжнародным фестывалі дзіцячай харэаграфічнай творчасці “Невская Радуга-2014” ансамбль быў узнагароджаны дыпломам 1-й ступені, а кіраўнік ансамбля – заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Таццяна Семчанка атрымала дыплом як лепшы педагог. Прафесіянальныя спецыялісты адзначылі таленавітыя дараванні, назваўшы іх “юнымі маісееўцамі з Беларусі”, – маецца на ўвазе Дзяржаўны акадэмічны ансамбль народнага танца імя Ігара Маісеева, найлепшы ў свеце прафесійны харэаграфічны калектыў, які займаецца інтэрпрэтацыяй танцавальнага фальклору народаў свету.

“Без падтрымкі з боку кіраўніцтва Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі нам было б складана існаваць і займацца творчасцю, – адзначыла кіраўнік калектыву Таццяна Семчанка. – Для ўдзелу ў міжнародных фестывалях i конкурсах ФПБ вылучыла сродкі на набыццё новых прыгожых канцэртных касцюмаў. Для нас гэта вельмі важна, таму што пасля “Невской Радуги» з Санкт-Пецярбурга мы адразу паехалі ў Турцыю, потым у Вялікабрытанію, Фінляндыю, Арабскія Эміраты, дзе прадстаўлялі нашу краіну і нацыянальныя культурныя традыцыі беларусаў.”

На працягу многіх гадоў калектыў з’яўляецца ўдзельнікам розных культурных мерапрыемстваў сталіцы. Вось і зараз “Равеснік” рыхтуецца да адказнага выступлення ў ліку лепшых калектываў краіны на пляцоўцы каля стэлы “Мінск – горад-герой” і на сцэне Палаца Рэспублікі, які будзе прысвечаны Дню Незалежнасці.

Фото Валерий КАРТУЛЬ

поделиться в соцсетях