Прагаласаваць за ўдзельніц конкурсу можна да 23:59 31 студзеня 2018 года.
Выкладчык беларускай мовы і літаратуры Гродзенскага дзяржаўнага прафесіянальна-тэхнічнага каледжа бытавога абслугоўвання насельніцтва Вераніка Парманчук
У каледж бытавога абслугоўвання насельніцтва Вераніка прыйшла працаваць паўгода таму. Дзякуючы дружнаму калектыву адразу ўключылася ў работу, у тым ліку прафсаюзную.
У снежні 2017 года атрымала тытул ІІ ступені на конкурсе “Супер Ледзі-2017” Гродзенскага абкама прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў. Дзяўчына актыўна ўдзельнічае ў навуковых канферэнцыях, а таксама конкурсах прыгажосці ад раённага да рэспубліканскага ўзроўняў.
У мінулым годзе Вераніка скончыла магістратуру. За паспяховае навучанне ва ўніверсітэце была запрошана на прэзідэнцкi баль найлепшых выпускнікоў ВНУ.
Акрамя асноўнай працы, Вераніка Парманчук вядзе курсы беларускай мовы. У вольны час спявае ў народным аматарскім калектыве музыкі і песні “Гасцінец”, вырабляе завушніцы з беларускім арнаментам.
У людзях дзяўчына больш за ўсё цэніць дабрыню і шчырасць.
Прагаласаваць за гэтую ўдзельніцу можна тут.