«Радуніца – дзень, які належыць не жывым, а мёртвым». Дачка святара расказала, як рыхтаваліся да свята ў іх сям’і

«Радуніца – дзень, які належыць не жывым, а мёртвым». Дачка святара расказала, як рыхтаваліся да свята ў іх сям’і

Мінчанка Ірына Сідарэвіч гаворыць пра свайго бацьку з вялікай павагай і любоўю. На яе вуснах гуляе лёгкая ўсмешка, а ў вачах – светлая радасць. Бацькі няма ўжо 35 гадоў. Але памяць аб ім жыве, як не страціліся і ўсе традыцыі, якім з дзяцінства прывучаў яе тата – протаіерэй Павел Варановіч.

“Вернікі любілі яго за цярплівасць, уменне выслухаць і даць параду”– Я нарадзілася ў вёсцы Войстам Гродзенскай вобласці, – пачынае расказ Ірына Паўлаўна. – Тады тата яшчэ не быў святаром – працаваў рабочым на масласырзаводзе. Але ў яго заўжды было жаданне займацца іншым, служыць людзям. У царкве, куды ён хадзіў, пазнаёміўся з бацюшкай, дзякуючы якому вывучыўся на святара. У 1962 годзе тату накіравалі ў Траецкую царкву ў мястэчка Даўгінава Вілейскага раёна. Храм,...
поделиться в соцсетях