Школа-інтэрнат падзякавала за шэфскую дапамогу ўнікальнымі вышыванымі кнігамі

Школа-інтэрнат падзякавала за шэфскую дапамогу ўнікальнымі вышыванымі кнігамі

Як зрабіць інтэрнатную ўстанову ўтульным домам для дзяцей, ведае дырэктар Ельскай дапаможнай школы-інтэрната Якаў Ліпскі

З гэтым таленавітым педагогам я пазнаёміўся падчас чарговай камандзіроўкі на Палессе.

PRAS.by""

— Калі прыйшоў сюды на працу, а было гэта амаль чвэрць стагоддзя таму, вельмі цяжка было глядзець на выхаванцаў, — прызнаецца Якаў Дзмітрыевіч. — Пастаянна думаў: за што дзецям выпалі такія выпрабаванні? Тады ж і паабяцаў сам сабе, што як бы складана ні было, буду старацца зрабіць іх шчаслівымі і здаровымі. Ды пра гэта толькі сказаць лёгка…

Аднойчы адзін з сяброў параіў Ліпскаму так: жывеш, браток, на зямлі, а грошы менавіта там і закапаны, толькі не лянуйся сам і другім не дазваляй ленавацца. Якаў Дзмітрыевіч паразважаў і зрабіў выснову, што парада слушная. Узяў 5 га зямлі ў прадпрыемства “Млынок”, яшчэ 10 га выдзеліла КСУП “Ельск”. І выхаванцы пачалі самі вырошчваць агародніну — моркву, бульбу, буракі, капусту. Зямлю апрацоўвалі з дапамогай уласнага трактара. Пасля і збожжа пасеялі для... школьнай свінафермы — гэты кірунак Ліпскі таксама вырашыў развіць: школа-інтэрнат на працягу многіх гадоў утрымлівала да 50 галоў свойскай жывёлы. Усё разам прыносіла неблагі прыбытак, а галоўнае – у разы палепшылася якасць харчавання дзяцей. (Ферму нядаўна ліквідавалі па патрабаванні эпідэміялагічных служб, бо знаходзілася яна амаль што ў цэнтры горада. — Заўв. аўт.)

Лішкі ўраджаю прадавалі. Дзякуючы такой прадпрымальнасці ўдалося пазбавіцца пэўных матэрыяльных праблем: адрамантавалі спальныя пакоі і класы, набылі новую мэблю, вучэбнае абсталяванне, спартыўны інвентар і іншае. У Ельскай дапаможнай школе-інтэрнаце сёння пражываюць 42 выхаванцы. Вучні жывуць ва ўмовах прыбліжаных да дамашніх.

PRAS.by""

Зямельны ўчастак пры школе існуе дагэтуль. Сёлета, нягледзячы на засушлівыя лета і восень, сабралі добры ўраджай: 900 кілаграмаў капусты, буракоў, напалову забяспечылі сябе бульбай, зрабілі запас памідораў, цыбулі.

PRAS.by""

З вінаграду выціснулі сок. Хапае і яблыкаў з уласнага саду, які, дарэчы, высадзілі з улікам рэкамендацый вядомага земляка — прафесара Міхася Кадырава. Гатункі для дзяцей ён падабраў смачныя, лёжкія...

Тэрыторыю школы выхаванцы таксама ўпрыгожваюць сваімі сіламі. Усюды пануе ідэальны парадак, летам тэрыторыя патанае ў кветках.

PRAS.by""

Ёсць дзе адпачыць і заняцца спортам.

PRAS.by""

Паказалі мне і лазнева-аздараўленчы комплекс, пабудаваны ў 2008 годзе ў рамках дзяржаўный праграмы “Дзеці Беларусі”. Акрамя лазні і пральні, там ёсць і залы, дзе ўсталяваны рэабілітацыйныя трэнажоры для дзяцей.

Якаў Ліпскі ганарыцца сваімі калегамі. Работнікі школы-інтэрната, па яго словах, творча падыходзяць да сваёй працы, пастаянна імкнуцца павышаць свой прафесійны ўзровень. Філасофія педагогаў простая: без любові да роднага нельга стварыць нічога годнага. Дарэчы, дзяцей яны навучаюць выключна на беларускай мове.

PRAS.by""

— Галоўная мая задача, каб дзецям было добра, каб яны штосьці ўмелі рабіць сваімі рукамі і выходзілі ад нас годнымі людзьмі, — падкрэслівае дырэктар установы.

І ў гэтым кірунку зроблена ўжо нямала. Хлопчыкі, напрыклад, вучацца слясарнай, сталярнай справе.

PRAS.by""

Дзяўчаты пасля школы працуюць санітаркамі ў мясцовай бальніцы. А некаторыя выпускнікі знаходзяць сабе прымяненне і ў саўгасе “Камуніст”. Якаў Ліпскі даўно сябруе з дырэктарам гаспадаркі Рыгорам Бабчанком.

PRAS.by""

І неяк прапанаваў яму правесці эксперымент: узяць да сябе некалькіх выпускнікоў, каб паглядзець, наколькі яны падрыхтаваны да самастойнага жыцця. Трое хлопцаў і сёння працуюць у саўгасе трактарыстамі. Добра адаптаваліся ў калектыве, ім прадаставілі жыллё. Адзін юнак ужо купіў сабе хату, збіраецца ажаніцца.

Названы саўгас, дарэчы, шэфствуе над школай-інтэрнатам на працягу двух дзесяцігоддзяў. Рыгора Бабчанка ва ўстанове лічаць ганаровым дырэктарам і нават спяваюць песні на яго вершы (музыку піша сам Ліпскі.). Аб гэтым я даведаўся з вышываных паэтычных кніг. Такога цуду, прызнацца, яшчэ не бачыў!

PRAS.by""

Аказваецца, так педагогі выказалі сваю ўдзячнасць кіраўніку гаспадаркі за добрыя справы. Такую ж кнігу яны падаравалі і Якаву Ліпскаму.

Шэфскую дапамогу школе-інтэрнату аказвае Гомельскі абласны прафсаюз рабонікаў лесу. У якасці падарунка да навагодніх свят абкам плануе ўручыць калектыву ўстановы грашовы сертыфікат на 5 мільёнаў рублёў на ўмацаванне матэрыяльнай базы.

Фота аўтара

поделиться в соцсетях