У калядны час цікава будзе пабачыць прадстаўленне непаўторнай беларускай батлейкі

У калядны час цікава будзе пабачыць прадстаўленне непаўторнай беларускай батлейкі

Паходзіць слова «батлейка» ад назвы месца, дзе нарадзіўся Хрыстос – Віфлеем, Бэтлеэм, або Бэйтлехэм. Гэты старажытны народны лялечны тэатр уяўляе сабой адну з самых цікавых старонак нашага мастацтва.

У Заходняй Еўропе тэатральныя пастаноўкі на рэлігійныя тэмы ставілі яшчэ ў ХІІІ стагоддзі. Потым папулярнымі сталі пераносныя лялечныя тэатры. У Беларусі батлейка з’явілася ў ХVІ стагоддзі: сюжэт пра нараджэнне Хрыста і цара-злачынца Ірада паказвалі манахі-францысканцы. Часцей за ўсё гэта адбывалася на калядныя святы і падчас кірмашоў. Запрашалі батлейшчыкаў і да двароў феадалаў.

Пераносны лялечны тэатр ствараў сам батлейшчык, вырабляючы з дрэва вялікую скрыню ў выглядзе хаткі ці вясковай царквы. «Гаспадар» батлейкі...

поделиться в соцсетях