У вёсцы Дзякавічы 75 гадоў таму фашысцкiя карнiкi жывымі спалілі 651 жыхара

У вёсцы Дзякавічы 75 гадоў таму фашысцкiя карнiкi жывымі спалілі 651 жыхара

Вёска Дзякавічы ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласцi – “жалобная сястра” Хатыні. У сакавіку 1943-га ў ёй адбылася страшная трагедыя: фашысцкiя карнiкi жывымі спалілі 651 жыхара – старых, жанчын, дзяцей. Тут навечна пасяліліся цішыня і смутак. Толькі памяць людская не забывае, што адбылося 75 гадоў таму...

Працягваем публікаваць матэрыялы ў рамках праекта «Сёстры Хатыні», падрыхтаванага да 75-годдзя жалобнай даты.

На акупаванай зямлі

У канцы 1942-га на Жыткаўшчыне гітлераўцам стала зусім няўтульна ад баявых дзеянняў партызан. Асабліва рашуча бiла ворага злучэнне Камарова (В.З. Каржа), якое ў пачатку 1943-га ўзнавіла савецкую ўладу ў Ленінскім раёне. Адначасова ажыццявіў смелы і ўпэўнены рэйд па камунікацыях ворага С.А. Каўпак. Нямецкае камандаванне адрэагавала: 12 лютага кінула вайсковае злучэнне да 8 тыс. чалавек з куляметамі, мінамётамі і...

поделиться в соцсетях