Выданні-“вандроўнікі” і слоўнік Напалеона Банапарта

Выданні-“вандроўнікі” і слоўнік Напалеона Банапарта

У аснове экспазіцыі гомельскага Музея рэдкай кнігі — звыш 6 тыс. рарытэтаў з кніжнай скарбніцы князёў Паскевічаў – апошніх ўладальнікаў Гомельскага маёнтка ў часы Расійскай імперыі. Іншага такога збору няма сёння ні ў Расіі, ні ў Беларусі

Музей быў створаны 10 гадоў назад на базе Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І.Леніна.

PRAS.by""

– У многіх выданняў асаблівая “біяграфія”, а некаторыя з іх смела можна назваць “вандроўнікамі”, – распавядае бібліятэкар аддзела рэдкай кнігі Вячаслаў Марозаў. – Скарбніца, якая па сваім багацці не саступала кніжным зборам Шарамецьевых, Варанцовых-Дашкавых і іншых знакамітых баярскіх родаў, фарміравалася на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў і звязана з жыццём двух пакаленняў Паскевічаў.

PRAS.by""

Пачатак паклалі князь Іван Фёдаравіч і яго жонка Лізавета Аляксееўна (у дзявоцтве Грыбаедава, стрыечная сястра генія слова і дыпламата. — Заўв. аўт.). Асновай бібліятэкі сталі іх асабістыя кнігі ў 1817 годзе, калі пара пабралася шлюбам. Пацвярджае гэты факт копія рукапісу грыбаедаўскага "Гора ад розуму", змешчаная ў цвёрдую вокладку і пазначаная кніжным знакам – экслібрысам, які сведчыць аб прыналежнасці да бібліятэкі Паскевічаў.

PRAS.by""

Трэба сказаць, што асоба князя легендарная: адзіны ў гісторыі Расійскай імперыі поўны кавалер двух ордэнаў — св. Георгія і св. Уладзіміра, ён атрымаў за заслугі перад Айчынай самую вялікую ў краіне грашовую ўзнагароду — 1 мільён рублёў асігнацыямі і пажыццёва ўдастоены права на воінскія ўшанаванні, якімі карыстаўся толькі імператар. Такім чынам, у сярэдзіне 30-х гадоў XIX стагоддзя Паскевіч па сваёй значнасці не меў сабе роўных у дзяржаве пасля Мікалая I. Ён набыў лаўры таленавітага палкаводца ў некалькіх войнах — Айчыннай 1812 года, руска-персідскай і ў вайне з Турцыяй. У 1828 годзе Іван Паскевіч атрымаў графскі тытул і найменне "Эрыванскі", яшчэ праз год — званне фельдмаршала. У 1831-м за падаўленне паўстання ў Варшаве стаў звацца Святлейшым князем Варшаўскім, а ў сакавіку 1832-га — намеснікам расійскага імператара ў царстве Польскім. Там ён чвэрць стагоддзя займаў рэзідэнцыю – каралеўскі палац.

Тагачасная Польшча цалкам знаходзілася пад культурным уздзеяннем Францыі: каралі захапляліся мастацтвам, збіралі рарытэты. А кніга ў тыя часы лічылася надта дарагім падарункам. Зразумела, найперш цаніліся рэдкія выданні, і таму не выпадкова, што кніжны збор Паскевіча стаў папаўняцца за кошт ваенных трафеяў – кніг, выдадзеных на мовах розных краін. Ёсць у ім і экзэмпляры з парыжскай бібліятэкі Напалеона I. Асабліва цікавыя дзесяць тамоў новага гістарычнага слоўніка, якімі Банапарт карыстаўся ў штодзённым жыцці. На кнігах напісана ад рукі пра іх прыналежнасць імператару Францыі (магчыма, самім).

PRAS.by""

Паскевіч, безумоўна, не прамінуў пазначыць на старонках фаліянтаў, што цяпер гэта яго ўласнасць.

PRAS.by""

Сярод трафейных “запасаў” гомельскай бібліятэкі рукапісы XVIII—XIX стагоддзяў на мове фарсі, арабскай і турэцкай мовах, вывезеныя князем у час ваенных дзеянняў на Каўказе. Самае ранняе выданне фамільнай кніжнай калекцыі датуецца XVI стагоддзем — зборнік канцон (песень) аўтарства Ф.Пятраркі, выдадзены ў Венецыі. Як адзначае Вячаслаў Марозаў, у свеце засталося некалькі асобнікаў гэтай кнігі.

PRAS.by""

Да ліку рэдкіх адносіцца і кніга Філіпа дэ Марнэ “Таямніцы беззаконня, ці Гісторыя папства”, якая пабачыла свет у 1612 годзе. З’явілася яна ў разгар рэлігійных войнаў у Еўропы паміж гугенотамі і каталікамі, а пасля перамогі апошніх была канфіскавана і спалена па загадзе караля Генрыха IV. Гісторыя маўчыць аб тым, як змаглі захавацца гэты экзэмпляр і канвалют (некалькі твораў пад адной вокладкай) XVII стагоддзя.

PRAS.by""

Рэдкія кнігі Паскевіч набываў у асабістых бібліятэках і атрымліваў у якасці падарункаў. Цікавы такі гістарычны факт. У хуткім часе пасля заключэння Андрыянопальскага міру (1829 год), у выніку якога ўзняўся прэстыж Расіі на Балканах, паслы падаравалі Мікалаю І як камандуючаму расійскім войскам кнігу Д.Біёрчы “Андрыянопальскі мір, або Свабода Грэцыі” міланскага выдання 1835 года. Аднак імператар адмовіўся ад фаліянта і ўрачыста перадаў яго свайму лепшаму палкаводцу са словамі: “Гэтай кнігі Паскевіч заслугоўвае больш за мяне”. Мікалай І загадаў таксама выбіць адпаведны пазалочаны надпіс на вокладцы.

PRAS.by""

Пасля смерці фельдмаршала щ Гомель з яго польскіх рэзідэнцый прыбыла 31 скрыня з кнігамі ў спецыяльных вокладках, упрыгожанымі залатым цісненнем і княжаскім экслібрысам; на іх фарзацах былі наклеены васьмівугольныя экслібрысы з малюнкам графскага герба.

ReeadMoreBlock

У бібліятэцы Паскевічаў знайшлі месца і экзэмпляры, якія належалі ранейшаму ўладальніку гомельскага замка графу Мікалаю Румянцаву. Многія з іх — з падзячнымі надпісамі князю як мецэнату. Унікальным помнікам румянцаўскай эпохі з’яўляецца 3-е выданне “Слова пра паход Ігаравы”, якое выпушчана ў 1819 годзе з прысвячэннем мецэнату ад Якава Пажарскага. Дарэчы, князь займаўся пошукам старых рукапісаў XVII стагоддзя, у тым ліку на тэрыторыі сучаснай Беларусі. З гэтай мэтай ён стварыў археаграфічную камісію, якая наведвала архівы, шукаючы старыя дакументы. Першы том выйшаў пад рэдакцыяй гомельскага протаіерэя Івана Грыгаровіча. Быў бы і другі, але граф памёр, і яго ідэю не было каму падтрымліваць.

ReeadMoreBlock

— Сын фельдмаршала Фёдар Іванавіч і яго жонка Ірына Іванаўна, у дзявоцтве Варанцова-Дашкава, удзялялі гомельскім уладанням значна больш увагі, чым князь Варшаўскі, — распавядае Вячаслаў Марозаў. — Менавіта з іх імёнамі можна звязаць стварэнне бібліятэкі ў акадэмічным сэнсе гэтага слова.

Адстаўны генерал-лейтэнант Фёдар Паскевіч аддаваў распараджэнні, якія непасрэдна ўплывалі на фарміраванне фонду, клапаціўся аб паступленні новых кніг у Гомель. Нямала рабіла і яго жонка. Менавіта Ірына Паскевіч перакладала творы рускіх пісьменнікаў на французскую мову. У музеі зараз экспануюцца яе пераклады рамана Льва Талстога "Вайна і мір", твораў іншых пісьменнікаў. Часам Паскевіч падпісвала свае працы як “Адна руская”. Кнігі друкаваліся ў Францыі, Санкт-Пецярбургу, а шыкоўныя пераплёты, дарэчы, выконваліся і ў гомельскай майстэрні Лібмана.

PRAS.by""

У дарэвалюцыйны перыяд бібліятэка папоўнілася сотней выданняў з аўтографамі Жукоўскага, Палонскага, Талстога. Князі цікавіліся творчасцю рускіх пісьменнікаў, вялі з імі перапіску, сабралі нямала прыжыццёвых выданняў класікаў рускай і замежнай літаратуры XIX – пачатку ХХ стагоддяў. Надзвычай цікава і тое, што замкавая бібліятэка мела статус публічнай установы, і яе паслугамі маглі карыстацца жыхары горада. Дзеля гэтага былі распрацаваны Правілы выдачы кніг.

PRAS.by""

Пасля рэвалюцыі 20-тысячны кніжны збор Паскевічаў стаў асновай фонду абласной бібліятэкі. Гістарычныя перыпетыі, якія потым мелі месца на нашай зямлі, не дазволілі яму захавацца. Найвялікшы ўрон нанесла Вялікая Айчынная вайна, падчас якой загінулі 14 тысяч кніг. Але і тое, што засталося, уражвае і сёння. Невыпадкова ж музей рэдкай кнігі ў Гомелі штогод наведваюць каля 7 тыс. чалавек.

Фото:
тест
9 февраля — Международный день стоматолога: что вы знаете о зубах?пройти тест
поделиться в соцсетях